Апошняе слова Надзеі Саўчанкі ў судзе перанеслі на 9 сакавіка. Украінская лётчыца абвясціла сухую галадоўку


У Расеі завяршаецца судовы працэс над украінскай лётчыцай, якую вінавацяць у датычнасці да смерці расейскіх журналістаў пад Луганскам.[/vc_column_text][vc_column_text]Абаронцы Надзеі Саўчанкі лічаць справу «палітычна матываванай», але абскарджваць прысуд не будуць – гэта рашэнне самой Саўчанкі. «Расея ўжо дала зразумець: пакуль прысуд не ўступае ў сілу, размовы аб абмене не пачынаюцца», – падкрэсліў адвакат украінкі Ілля Новікаў.

Расейскія пракуроры лічаць віну лётчыцы даказанай: яны патрабуюць пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на 23 гады.

3 сакавіка Саўчанка павінна была выступіць з апошнім словам, аднак суд перанёс яе выступ на 9 сакавіка. Гэта выклікала ў лётчыцы вельмі эмацыйную рэакцыю і яна абвесціла сухую галадоўку. Адвакат Марк Фейгін хоча пераканаць лётчыцу, каб яна адмовілася ад галадоўкі.

Дата абвяшчэння прысуду па-ранейшаму застаецца невядомай.

ЮВ, belsat.eu, паводле radiosvoboda.org

Стужка навінаў