«Аперацыя зачыстка»: напярэдадні Дня Волі ўлады пастанавілі арыштаваць усіх, каго змогуць (СПІС, які абнаўляецца)

video

Напярэдадні Дня Волі, які адзначаць 25 сакавіка, беларускія ўлады зладзілі масавае затрыманне актывістаў па ўсёй Беларусі. Усяго паводле праваабаронцаў, ахвяраў пераследу за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту каля 300 асобаў.

25 сакавіка, працягваюцца затрыманні палітыкаў і актывістаў па ўсёй краіне.

Ноччу на мяжы ў Берасці быў затрыманы Ўладзімір Некляеў.

У Рэчыцы затрыманы грамадскі актывіст Алег Шабетнік, а таксама знятыя з цягніка блогер Дзмітрый Лебедзеў.

За 5 хвілін да адыходу цягніка на Менск, на вакзале ў Бярозе быў затрыманы праваабаронца Сяржук Русецкі.

У Ваўкавыску на чыгуначным вакзале затрымалі актывіста Віталя Гуляка.

У Слоніме 25 сакавіка быў затрыманы каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Іван Бедка. Яшчэ адзін актывіст БХД Алесь Масюк заблакаваны сілавікамі ў сябе дома. Актывісты збіраліся ехаць у Менску на акцыю ў Дзень Волі.

Яшчэ раней каля свайго дома ў Слоніме быў затрыманы Ўладзімір Літвін, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў.

24 сакавіка

Напярэдадні Дня Волі адбыўся “хапун” у месцы збору рэчаў для арыштаваных. 9 чалавек затрымана ў Маскоўскім РУУС, усіх іх будуць судзіць 25 сакавіка за дробнае хуліганства.

Падсумаванне «хапуна» 23 сакавіка

Менск

23 сакавіка стала вядома аб брутальным затрыманні палітолага Алеся Лагвінца. У яго страсенне мозгу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа. 22 сакавіка ў эфіры «Белсату» Алесь Лагвінец назваў Беларусь «паліцэйскаю дзяржаваю».

Таксама быў затрыманы лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка. Яму інкрымінуюць дробнае хуліганства.

Лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка затрымалі на могілках і арыштавалі завочна на 15 содняў. Сын Вячаслава, Вітаўт Сіўчык, напісаў у Facebook, што бацьку «знайшлі» на Акрэсціна, але пра ягоны стан нічога невядома.

Быў затрыманы намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў.

На выхадзе з працы затрымалі грамадскага актывіста Паўла Юхневіча. Ён таксама на Акрэсціна. Суд адбудзецца 24 сакавіка па адрасе Сямашка, 33.

Затрыманыя абаронцы Курапатаў і актывісты Уладзь Яроменак, Зміцер Крамянецкі і Раман Васільеў. У апошняга ў доме правялі вобшук. Маладзён папоўніў спіс затрыманых па «справе баевікоў».

Затрыманы актывіст Цэнтру развіцця студэнцкіх ініцыятываў і кампэйнер Зяленай сеткі Яўген Міхасюк. Па папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў Першамайскім РАУС і судзіць яго будуць 24 сакавіка а 8:00.

На дадзены момант невядома, дзе знаходзіцца студэнт БНТУ Іван Кавальчук. Яго тэлефон недаступны, а ў інтэрнаце, дзе ён жыве, адбыўся вобшук.

Чачэрск

У Чачэрску затрымалі да суду Арцёма Кавалёва. ​Яго прывезлі ў Чачэрскі РАУС. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Гарадзеншчына

Уначы затрымалі Вадзім Лявона, каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзеншчыне. У яго бацькоў прайшлі вобшукі. Сілавікі канфіскавалі дакументы.

У Горадні ўдзельнік несанкцыянаванага мясцовымі ўладамі «маршу недармаедаў» Эдвард Дмухоўскі атрымаў 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Маладзечна

У Маладзечне затрымалі актывіста «Пошугу» Паўла Сяргея.

Гомель

Актывіста Андрэя Стрыжака забралі на содні за «несанкцыянаваны мітынг» 21 лютага.

Блогеру Максіму Філіповічу далі яшчэ пяць содняў.

22 сакавіка

Алесь Лагвінец: Беларусь – паліцэйская дзяржава

Стваральнік «Белага легіёну»: Нехта склаў пазлік і ў Лукашэнкі сарвала дах


Гомель. Затрыманні і «смскі шчасця»


Менск


Яўгену Афнагелю далі 15 содняў.


​А 20:39 стала вядома, што быў затрыманы грамадзянскі актывіст і адзін з заснавальнікаў моладзевай арганізацыі «Зубр» Яўген Афнагель. У ягонай хаце ідзе вобшук.


22 сакавіка а 19:40 затрымалі журналістак, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам» Вольгу Давыдаву і Любоў Лунёву. Пакуль без пратаколаў.

Вольга Давыдава вяла стрым з Ленінскага РАУС, куды забралі малаладафронтаўцаў. Міліцыянты Ленінскага РАУС таксама затрымалі жонку Змітра Дашкевіча Насту.

Журналістак затрымалі нібыта за відэаздымкі.

А 20:47 Вольга Давыдава паведаміла, што яе, Любоў Лунёву і Насту Дашкевіч адпусцілі.


Увечары 22 сакавіка ў Менску затрымалі маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку. Міліцыянты прыйшлі за грамадскім актывістамі ў кватэру вядомага гісторыка Уладзіміра Арлова.

«Пальчэўскі Сяргей (абаронца Курапатаў і таксама маладафронтавецЗаўв. Belsat.eu) у гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі інструментамі, падʼязджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбіта бакавое шкло, машына раскрытая, Сяргея няма» – піша жонка Змітра Дашкевіча Наста Дашкевіч у сваім «Facebookʼу».

«Я вярнулася, убачыла на лесвіцы цэлы натоўп невядомых мне людзей і Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку тварам да сцяны. Калі я спытала ў чым справа, мне сказалі, што ў мяне працавалі дрэнныя работнікі, бо выбілі на кухні дзверы, таму прыйшлося прыехаць іх затрымліваць. Я сказала, што я як гаспадыня нікога не выклікала. І ён не стаў болей са мной размаўляць», – распавяла Belsat.eu жонка Уладзіміра Арлова Валянціна Аксак.

Кухня Уладзіміра Арлова і Валянціны Аксак пасля «візіту» міліцыянтаў

Берасцейшчына

Пінскаму актывісту далі 5 сутак за заклікі на акцыі. 21 сакавіка Змітра Сергіевіча выклікалі ў пракуратуру, куды ён вырашыў пайсці разам з журналістам «Белсату» Віктарам Ярашуком.

«Баяўся ісці адзін. Мяне прынялі на месцы. Пазней мне патэлефанавала маці і сказала, што яму далі 5 содняў за заклікі на акцыю 11 сакавіка», – распавёў Belsat.eu Віктар Ярашук.


Раніцай 22 сакавіка затрымалі адну з арганізатарак берасцейскага Маршу недармаедаў Наталлю Папкову. Супрацоўнікі міліцыі ў форме падышлі да актывісткі на прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзалу, паведамілі відавочцы здарэння.


У Баранавічах судзілі грамадскіх актывістаў Рыгора Грыка і Мікалая Чарнавуса старэйшага за ўдзел у акцыях «недарамаедаў».


Трое сутак адміністрацыйнага арышту атрымаў 22 сакавіка сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Лунінца Аляксандр Неўдаха. Справу разглядала суддзя суду Лунінецкага раёна Алена Сініцкая.


Гарадзеншчына

У Горадні грамадскія актывісты атрымалі позвы ў суд Ленінскага раёну на 23 сакавіка ў звязку з іхным удзелам у акцыі «недармаедаў», якая праходзіла ў горадзе 15 сакавіка.


Суд Лідскага раёну 22 сакавіка пакараў актывістаў Валерыя Мінца і Вітольда Ашурка адміністратыўнымі арыштамі на 10 і 12 сутак адпаведна за ўдзел у лютаўскім «Маршы абураных беларусаў» у сталіцы, паведамляе spring96.org.


21 сакавіка праваахоўнікі затрымалі Алеся Яўдаху. У той жа дзень затрымалі аднаго з лідараў «Белага легіёну» Міраслава Лазоўскага. Акрываўленага Лазоўскага прывезлі дадому каля 20:00 людзі ў масках для здзяйснення вобшуку, паведаміла крыніца Belsat.eu. Цяпер, імаверна, ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.


Жорсткія затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ў Беларусі затрымалі баевікоў са зброяй, якія рыхтавалі правакацыю. Нібыта іхныя лагеры былі пад Бабруйскам, у Польшчы, Украіне і Літве.

Ці выйдуць людзі на Дзень Волі? Адказваюць віцябляне

ВЧ, ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары