Суд над Аляксандрам Любенчуком перанеслі на 20 красавіка (СТРЫМ)


11:55 Суддзя аб’явіў перапынак да 20 красавіка, бо не з’явіліся сведкі, якія павінны былі даць паказанні наконт таго, што ён нібыта лаяўся матам у РАУС. Новае паседжанне прызначанае на 15:00.

Аляксандр Любянчук

11:44 Суддзя Юрый Гарбатоўскі пытае паводле якой справы журналіст выступае сведкам. Ён адказаў, што выступае сведкам па справе парушэння аўтарскіх правоў выкарыстання знаку «Белсату».

11:38 Аляксандр Любянчук дае паказанні. Адзначае, што ў Першамайскі РАУС яго прывезлі з парушэннямі закону.

Аляксандр Любянчук

11:27 Шмат людзей прыйшлі падтрымаць журналіста. Сярод іх Таццяна Равяка, Максім Жбанкоў. Прысутнічае афіцыйны прадстаўнік «Белсату» Аляксей Мінчонак.

19 красавіка аб 11:30 адбудзецца судовы працэс над аператарам нашага тэлеканалу.

31 сакавіка ў Менску адбыліся ператрусы ў двух офісах «Белсату». У адным з офісаў, калі ў яго ўварваліся міліцыянты, знаходзіўся Аляксандр Любянчук. Аператара, які акрэдытаваны беларускім МЗС, завезлі ў Першамайскі РУУС Менску, дзе на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

«Спрабаваў глядзець супрацоўнікам у вочы, праз пэўны час яны адварочвалі вочы ўбок, не вытрымлівалі майго позірку. Пра які тут сорам казаць? Некаторыя казалі: «Вы ж разумееце, нам далі заданне – мы выконваем, мы ж самі людзі падуладныя». Зразумела, яны ведаюць, што робяць», – распавёў пра ператрус Аляксандр Любянчук.

Як міліцыянты паводзілі сябе падчас ператрусу

Пасля гэтага Любянчука забралі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, пазней адпусцілі.

Міліцыянты накіравалі пратакол у суд, і цяпер Любянчуку пагражае штраф альбо арышт да 15 содняў.

Заахвочваем прыйсці заўтра ў суд і падтрымаць нашага калегу. Талбухіна, 9, аб 11:30.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў