Затрыманага аператара «Белсату» і іншых журналістаў адпусцілі


Аляксандр Баразенка і іншыя журналісты, якіх затрымала міліцыя, каля 3-ох гадзінаў правялі ў Ленінскім РУУС Менску.

Аляксандр Баразенка ў сваім «Facebook’у» напісаў, што яго з калегамі даставілі ў Ленінскі РАУС, затрымаўшы ля Цэнтральнага суда Менску, дзе аператар рабіў здымкі. У судзе а 15:00 меў пачацца разгляд справы гомельскага актывіста Юрыя Рубцова, якога вінавацілі ў абразе суддзі.

Разам з Аляксандрам Баразенкам затрымалі журналістаў Наталлю Валакіду і Сяргея Сацюка-Грабоўскага.

«БАЖ» паведамляе, што разам з журналістамі быў затрыманы і актывіст Ілля Дабратвор, на якім была майка «Свабоду палітвязням».

Пратрымаўшы журналістаў блізу трох гадзінаў і перапісаўшы іх пашпартныя дадзеныя, міліцыянты іх адпусцілі. Тэхніку карэспандэнтаў ніхто не правяраў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў