Апеляцыю Эдуарда Пальчыса разгледзяць у Менгарсуду


Разгледжанне апеляцыі Эдуарда Пальчыса па выніках леташняга суду пройдзе 17 красавіка ў Менгарсуду ў закрытым паседжанні. Грамадскі актывіст і блогер, вядомы гучнымі расследаваннямі, абвяргае прысуд прызнаць сайт 1863x.com экстрэмістскім.

Пра гэта блогер паведаміў сёння, 10 крсавіка, на сваёй старонцы ў Facebook.

Мы перажылі сутыкненне з КДБ, сутыкненне з ФСБ, нас афіцыйна мелі намер адправіць у калонію Следчы Камітэт і Генеральная Пракуратура Беларусі. Сайт падвяргалі DDOS-нападам з Масквы і спрабавалі забраць ўсе акаўнты сацыяльных сетак. Нават зараз працягваецца грамадзянскі працэс у Менскім Гарадскім Судзе з мэтай закрыць 1863x.com, – кажа Эдуард Пальчыс.

Як ацэньвае свае шанцы ў змаганні з сістэмай аўтар сайту 1863x.com гэтым разам?

Шанцы я думаю нізкія, на перамогу не разлічваю. Але спадзяюся, што суд не будзе зачыняць сайт, а патрабуе прыбраць тыя 9 артыкулаў. Бо патрабаванні заяўніка (СК) датычацца ўсяго сайту. Але і калі сайт увесь прызнаюць экстрымісцкім – не здзіўлюся.

Спадар Пальчыс кажа, што закрытае судовае паседжане не дазваляе яму, а таксама іншым удзельнікам каментаваць ягоную хаду?

На пытанне, ці будзе надалей Эдуард абскарджваць рашэнне, калі гарадскі суд не задаволіць апеляцыю, ён кажа, што будзе выкарыстоўваць усе сродкі, якія прадугледжаны заканадаўствам.

З 29 месяцаў сваёй дзейнасці рэдакцыя 10 месяцаў правяла ў зняволенні. Галоўны рэдактар ​​пабываў у 5 турмах, 2 ізалятарах часовага ўтрымання і нават у «псіхушцы» (куды яго замкнулі адмысловыя службы, – гаворыцца ў заяве на сайце 1863x.com.
Тыповы канвой з 3-4-ёх машын, якім рэдакцыю вазілі на суд. Фота 1863x.com

Храналогія падзеяў у справы Джона Сільвера

На абарону беларускага патрыёта Джона Сільвера становяцца айчынныя апазіцыйныя палітыкі. Беларуская хрысціянская дэмакратыя разам з «Маладым фронтам» салідарызуюцца са стваральнікам сайту 1863x.com.

Джон Сільвер затрыманы ў Расеі напрыканцы студзеня 2016 года

Прысуд вынесены 25 жніўня 2016

9 артыкулаў былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Рашэнне суда грунтавалася на заключэнні экспертызы.

дуарда Пальчыса вызвалілі ў зале суду >

Менгарсуд прызнаў стваральніка сайту 1863x.com вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – за наўмыснае распальванне нацыянальнае варожасці і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. /p>

Пальчыса асудзілі на 1 год і 9 месяцаў зняволення без скіравання ў папраўчую ўстанову. Паколькі блогер, вядомы пад псеўданімам Джон Сільвер, правёў за кратамі амаль 10 месяцаў, яго чакае каля двух месяцаў «хатняе хіміі» – пры прызначэнні такога віду пакарання адзін дзень у СІЗА ідзе за два.

Што такое 1863x.com

Калектыўны блог, прысвечаны спробе аналізу цякучых палітычных падзеяў у Беларусі, Расеі ды Украіне, а таксама беларускай гісторыі і культуры. Непадпісаныя матэрыялы востра крытыкуюць рэжым Лукашэнкі і Пуціна.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў