Апазіцыянеры зоймуцца вызваленнем Джона Сільвера, стваральніка «1863x.com»


Стваральніка сайта 1863x.com, вядомага пад псеўданімам Джон Сілвэр памятаюць у Лідзе як Эдуарда Пальчыса – прыстойнага, стараннага ды адказнага чалавека.

Palchys

Старшыня Таварыства беларускай мовы, рэдактар і выдавец газеты «Наша слова» Станіслаў Суднік памятае Эдуарда Пальчыса са школы:

«Нас, вядома, розніў узрост, і мы не сябравалі. Але памятаю Эдуарда як вельмі здольнага хлопца. Ён быў заўважна лідарам сярод сваіх аднагодкаў, за ім цягнуліся сябры. А да ўсяго, ён яшчэ быў вялікім патрыётам беларускасці, і гэта яшчэ ў школьныя часы. Менавіта таму я і звярнуў тады на яго ўвагу.

Пальчыс стварыў яшчэ ў школе цэлую каманду аднадумцаў, якія прапагандавалі беларускасць. Яшчэ будучы ў школе, разам з сваймі сябрамі разносілі ўлёткі за Мілінкевіча падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Арганізаваліся і паехалі прыбіраць сядзібу Дамейкі. Імкнуліся рабіць добрыя справы на карысць беларускасці.

Апроч усяго, ведаю, што Эдуард Пальчыс быў здольным да вучобы юнаком. Ён стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды і быў залічаны на гістарычны факультэт БДУ без уступных экзаменаў».

Сапраўды, на сайце школы N 16 гораду Ліды прозвішча Эдуарда Пальчыса значыцца сярод пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Ён адзначаны дыпломам першай ступені. Цяперашняя дырэктарка школы нічога не ўзгадала пра Пальчыса, кажа, што тады толькі прыйшла працаваць.

Станіслаў Суднік узгадвае, што пасля ўніверсітэту Эдуард Пальчыс спрабаваў шукаць працу ў Лідзе. Пасля іх шляхі ўжо не перасякаліся.

Настаўніца Марына выкладала гісторыю, калі Эдуард Пальчыс быў у старэйшых класах. Яна вельмі цёпла гаворыць пра хлопца:

«Эдуард Пальчыс быў вельмі старанным, прыстойным, адказным вучнем. Ён яшчэ ў 9 класе заявіў мне, што хоча паступаць на гістфак. І ён сурёзна падыходзіў да заняткаў, быў пераможцам розных алімпіядаў у 9-м, 10-м класе, а ў 11-м стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і без экзаменаў быў залічаны на гістарычны факультэт БДУ. Пасля школы, калі ён паехаў вучыцца ў БДУ, першы час яшчэ сустракаліся, але пазней з тых часоў я яго і ня бачыла. Але пра яго ў мяне засталіся самыя добрыя ўспаміны».

НМ, belsat.eu, паводле «Радыё Свабода»

Стужка навінаў