Апазіцыянераў затрымалі на мяжы за ўлёткі апаненткі працаўніка КДБ


8 верасня на беларуска-літоўскай мяжы ў Катлоўцы затрымалі лідара Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзьку і аднаго з кіраўнікоў аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага.

Апазіцыйныя палітыкі ехалі на аўтамабілі на канферэнцыю ў Вільню. Рымашэўскі напісаў у сваім «Facebookʼу», што мытнікі знайшлі ўлёткі незалежных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

«Цiкaва, што ўвагу прыцягнула ўлётка Ірына Давідовіч. Яе апанент памежнік, падпалкоўнік КДБ», – напісаў Рымашэўскі.

Пазней Віталь Рымашэўскі напісаў: «Дзякуем усім за падтрымку! Пасля публiкацый у СМІ, памежнiкi прынеслі прабачэнне i прапусцiлi. Улеткi пакiнулi на экспертызу».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары