Апазіцыя збірае грошы на святкаванне 100-годдзя абвяшчэння БНР


Грошы пойдуць на правядзенне мітынгу і канцэрту, а таксама друк плакатаў і ўлётак.

Нацыянальны аргкамітэт па святкаванні стагоддзя абвяшчэння з дня аднаўлення дзяржаўнасці Беларусі звярнуўся да беларусаў.

«Дэмакратычныя сілы краіны аб’ядналіся, каб годна адзначыць гэтую дату – масавым
шэсцем, мітынгам і канцэртам у цэнтры Менску. Давайце рыхтаваць Свята незалежнасці разам! Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак, каб пра акцыю 25 сакавіка даведалася больш людзей, а сама яна прайшла на годным узроўні», – гаворыцца ў заяве.

Паводле арганізатараў, сродкі патрэбныя для правядзення шэсця, мітынгу і канцэрту. Таксама грошы пойдуць на друк улётак і налепак, на гукаўзмацняльную апаратуру, на выраб сцягоў і транспарантаў.

Аргкамітэт падае, што грошы на падрыхтоўку акцыі можна пералічыць на карткі Беларусбанка:

4255 2003 0782 4292 12/20 Visa (беларускія рублі)
4255 2003 0250 4451 03/20 Visa (замежная валюта)

Арганізатары святкавання 100-годдзя абвяшчэння БНР абяцаюць рэгулярна публікаваць справаздачу па сабраных і выдаткаваных сродках.

ДД

Стужка навінаў