Апазіцыя хоча круглага сталу з Лукашэнкам

video

Беларуская апазіцыя звяртаецца да Еўразвязу з просьбай арганізаваць круглы стол з Лукашэнкам унутры краіны. У 1999 годзе гэты план пацярпеў паразу. Ці дапаможа Еўропа цяпер?

У адкрытым лісце да кіраўнікоў інстытуцыяў Еўразвязу Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Павал Севярынец і Мікола Статкевіч просяць ЕЗ быць пасярэднікам у арганізацыі перамоваў з Лукашэнкам наконт рэформаў і дэмакратызацыі выбарчага працэсу. Выданне «Euobserver» піша, што ў першую чаргу палітыкі разлічваюць на празрысты падлік галасоў і дазвол апазіцыі ўвайсці ў выбаркамы.

З марнай прапановай падпісаць ліст апазіцыянеры звярнуліся да Аляксандра Мілінкевіча і Таццяны Караткевіч. Нядаўняя кандыдатка на прэзідэнта заявіла, што мае мэту «палепшыць узровень жыцця людзей, а не патрабаваць ад Лукашэнкі дэмакратычных рэформаў». Мілінкевіч адказаў, што сышоў з палітыкі.

«Euobserver» цытуе ананімнага беларускага актывіста, які не верыць у дэмакратычная змены пры сённяшняй уладзе: «Еўропа не можа пагрукацца да прэзідэнта, даць яму пісталет і папрасіць застрэліцца ў імя дэмакратыі. Змены ў Беларусі наступяць пасля Лукашэнкі».

Ліст быў напісаны 30 кастрычніка і да сёння ЕЗ пакуль афіцыйна не адрэагаваў на яго. Аднак, літоўскі палітык Петрас Аустрэвічус ужо заявіў, што варта прыслухацца да ідэі беларускіх апазіцыянераў.
ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары