Апакаліпсіс заўтра: 2016-ты – год росту... коштаў


«За будучае незалежнай Беларусі». Гэтак гучыць перадвыбарчы слоган дзейнага прэзідэнта.

А яшчэ месяц таму Аляксандр Лукашэнка нагадваў:

Дорага беларусы маюць заплаціць ужо ў наступным годзе. Згодна за звесткамі агенцтва БелаПАН, паслугі сувязі налета падаражэюць на 40 адсоткаў, праезд у сталічным транспарце – на траціну, а чыгунка – ажно ўдвая. «Камуналку» ўрад плануе павысіць на 5-7 долараў у эквіваленце, а іншыя кошты, рэгуляваныя дзяржаваю, – у сярэднім на адну дзясятую.

АЛЯКСАНДР ЯРАШУК, КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ:

«Гэтае рашэнне з ліку непапулярных і, вядома, можа сапсаваць настроі тым, хто патэнцыйна павінен галасаваць за ўладу. Таму адцягнулі на наступны год, як і іншыя павышэнні плацяжоў».

Адначасна з павышэннем тарыфаў эксперты прагназуюць далейшае зніжэнне эканамічных паказнікаў, за якім прыйдзе яшчэ больш вострая неабходнасць у вонкавых пазыках. Значны рост коштаў у гэтым выпадку папросту непазбежны, зазначае эканаміст Васіль Мацкевіч.

ВАСІЛЬ МАЦКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ:

«Гэта патрабаванне нашых вонкавых крэдытораў, як Расеі, гэтак і Міжнароднага валютнага фонду. Каб нам далі крэдыты, наш урад павінен падвышаць кошты і на транспарт, і на камунальныя паслугі».

Тым больш, што перад выбарамі ўрад стрымліваў іх, як толькі мог. Аднак пасля чарговай «элегантнай» перамогі варта чакаць меншага энтузіязму ў клопаце пра дабрабыт насельніцтва. У чым, зрэшты, большасць апытаных намі менчукоў не сумняецца.

АПЫТАННЕ

«Я думаю, што лепей не стане».

«Думаю, што пагоршыцца. Шмат фактараў, у тым ліку тое, што шмат грошай сыдзе на выбары, якія і так вядома хто выйграе.

«Напэўна, мае палепшыцца абавязкова. Новы чалавек прыйдзе да ўлады і будуць новыя перспектывы ў развіцці».

За прэзідэнцкае крэсла, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, на гэты момант змагаюцца 7 патэнцыйных кандыдатаў. Адзін з іх – бізнесовец Віктар Цярэшчанка – бачыць тры шляхі развязання эканамічных праблемаў краіны.

ВІКТАР ЦЯРЭШЧАНКА, ПАТЭНЦЫЙНЫ КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА:

«Можна ісці так сама па пустэчы яшчэ 20 гадоў з Майсеем і прыйсці па пэўнага падзення аб’ёмаў вытворчасці і жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Можна прыслухацца, можна працаваць разам і можна знайсці гэты шлях вырашэння. Але ёсць і іншы шлях – прыйдзе хтосьці іншы прэзідэнтам».

Што праўда, жаданне саступіць сваё крэсла ў Майсея ўсцяж адсутнічае.

Вольга Жарнасек, Белсат

Стужка навінаў