Анжаліка Агурбаш: Я з Беларусі, мне хопіць бульбы, бублікаў і квашанай капусты


Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Анжаліка Агурбаш, вядомая ў нашай краіне пад іменем Ліка Ялінская, апранула майку з шавіністычным надпісам у адказ на санкцыі Захаду супраць Расеі.

У Маскве 23 верасня можна было абмяняць вопратку з замежнай сімволікай на майкі з неадназначнымі надпісамі: «Топаль санкцый не баіцца» з выяваю ракетнага комплексу; «Санкцыі? Не смяшыце мае Іскандэры» з выявай вайсковай тэхнікі; «Пасажыр з Расеі – пры санкцыях не будзіць» і іншыя. Акцыю правялі ў адказ на санкцыі Захаду супраць Расеі, замешанай у распальванне канфлікту ва Украіне.

Адну з такіх маек апранула таксама заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш, прадстаўніца нашай краіны на Еўрабачанні ў 2005 годзе, якая працягвае сваю кар‘еру спявачкі ў Расеі. «Для расейскага чалавека санкцыі – гэта як мядзведзя пужаць камарамі», – скаментавала артыстка свой удзел у акцыі.

Паводле яе, санкцыі не прынясуць вялікіх зменаў у Расею. «Мяне гэта ўвогуле не тычыцца, я – чалавек не пераборлівы. Я, тым больш, нарадзілася ў Беларусі – мне дастаткова бульбы, бублікаў і квашанай капусты», – адзначыла спявачка.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары