Блог беларускага журналіста і медыяаналітыка antijournalist.by прызналі лепшай грамадзянскай онлайн-ініцыятывай 2016 года ў намінацыі «Найлепшы сайт ці блог на расейскай мове».
На другім месцы расейскі сайт «Такие дела» – інфармацыйны праект дабрачыннага фонду «Патрэбна дапамога».
Блог з Беларусі набраў 5519 галасоў.
Віктар Малішэўскі сухой мовай лічбаў, наглядна і з іроніяй каментуе, а нярэдка абвяргае паведамленні дзяржаўных СМІ.
Міжнародны конкурс праводзіць медыякампанія «Deutche Welle». Сёлета адбылося 12-ае выданне The Bobs – Best of Online Activism.
ДР, belsat.eu