Антымайдан у Маскве. Без каментароў


Пад гукі маршаў з другой Сусветнай вайны і воклічы «Пуцін – наш прэзідэнт» тысячы расейцаў вышлі на пратэст супраць… рэвалюцыі ва Украіне.

Паводле расейскіх медыяў, значная колькасць дэманстрантаў прыехалі ў Маскву з іншых гарадоў на аўтобусах. Яны носяць «Георгіеўскія стужкі», сцягі Расеі ды СССР. Шмат хто з іх мяркуе, што праз Рэвалюцыю годнасці ва Украіне да ўлады прыйшлі фашысты, якія разам з ЗША развязалі вайну на Данбасе.

«Калі б не было Пуціна, тут ужо даўно быў бы Майдан. Я пабачыў як ён гэта ўсё разрульвае і адразу аж такі гонар узяў, нават адразу купіў кашульку з Пуціным. Пуцін – наш чалавек, Пуцін – наш прэзідэнт», – сказаў адзін з дэманстрантаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў