Антон Матолька: Жыццё ў Фэйсбуку і па-за ім

video

Дзяржава зрабіла так, што людзі, якія стараюцца трымаць сябе ў прававых рамках і не парушаць заканадаўства, не могуць гэтага зрабіць, выказвае меркаванне Антон Матолька ў «Размове Мацкевіча».

«Калі б людзі прыйшлі да суду, на іх бы праз пяць хвілінаў склалі пратакол. Гэта праблема, з-за якой я не прыйшоў на суд Эдуарда Пальчыса ані са сцягам ані з плакатам, таму што я стараюся заклікаць людзей да прававога вырашэння пытанняў. Я спрабую лавіраваць, выкарыстоўваць шчыліны, якія засталіся, каб выказваць сваё меркаванне», – распавядае фатограф.

«Я бачу шмат людзей, якія салідарны з тым альбо іншым меркаваннем, але яны не выйдуць на вуліцу…

На прыкладзе Пальчыса бачна, што ёсць шмат людзей, якія могуць быць не згодныя з яго пазіцыяй, але гатовыя дапамагчы, альбо могуць падтрымаць фінансава, салідарных аказалася шмат, нашмат больш, чым я чакаў».

«Я жыву ў свеце Фэйсбуку, у свеце, дзе ўсе ўсё разумеюць. Але калі мы выйдзем за тэрыторыю камфорту, свет зусім іншы – на вуліцы кожны пяты аўтамабіль з георгіеўскай стужкай, і беларуская мова мёртвая і нікому не патрэбная. У Фэйсбуку Рыгор Барадулін – нашая годнасць, але па факту, калі мы выйдзем на вуліцу, ніхто не скажа, што такі выпадак быў».

Чаму грамадскі актывізм у Беларусі замкнёны ў Фэйсбуку, а ў афлайне дзейнічаюць адзінкі, як і ў выпадку з падтрыманнем Эдуарда Пальчыса?

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».

Глядзі таксама
Каментары