Антон Матолька: У Беларусі няма брэнду па прыцягненні замежнікаў, ёсць толькі абмежаванні


Праграма «Людскія справы» высвятляе, чаму замежныя госці прыязджаюць да нас не так часта, як хацелася б.

«На дадзены момант брэнду няма. Ёсць толькі абмежаванні. Зрабіце Беларусь бязвізавай, напрыклад, на два гады. Паглядзіце, што адбудзецца, калі зняць усе абмежаванні. Да нас не прыедуць нелегалы з Еўропы ці з Паўночнай Афрыкі – гэта нявыгадна і неразумна. Хутчэй, прыедуць з Узбекістану, Казахстану і Таджыкістану, для жыхароў якіх і так мяжа адкрытая. Таму нейкіх мінусаў акрамя неатрымання гэтых 60 еўра ў бюджэт за візу, я не бачу», – заявіў у эфіры «Белсату» фатограф Антон Матолька.

Разам з ім экспертам апошняга выдання праграмы «Людскія справы» выступіў кіраўнік праекту Kraj.by Зміцер Бейнарт-Саладуха.

Стужка навінаў