Антон Матолька не дамогся справядлівасці ў судзе і мусіць заплаціць сам


Фатограф прайграў суд Белтэлерадыёкампаніі, які працягваўся некалькі месяцаў.

Прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі на абвяшчэнне рашэння не прыйшлі.

Антон Матолька пайшоў у суд пасля таго, як ягоныя фотаздымкі паўночнага ззяння без дазволу паказалі ў навінах на канале «Беларусь 1». Ён напісаў ліст у дырэкцыю Белтэлерадыёкампаніі, але атрымаў адказ ад Генадзя Давыдзькі, «ўсёшто ў парадку». Тады фатограф вырашыў шукаць справядлівасці ў судзе.

Блогер у якасці кампенсацыі за маральную шкоду хацеў атрымаць Br 20 млн, але падчас судовага слухання зменшыў суму да 1 беларускага рубля, які пасля дэнамінацыі ператварыўся ў капейку. Такая невялікая сума звязаная з тым, што фатограф лічыць працэс паказальным, а асноўная мэта была не зарабіць, а «нагадаць, што красці здымкі – нядобра».

Акрамя капейкі за дзве бяссонныя ночы ён патрабаваў выплаціць яму ганарар у памеры 20 базавых велічыняў (Br 4,2 млн) за два выкарыстаныя фотаздымкі.Цяпер Антон Матолька мусіць заплаціць суду мыту – 450 рублёў, а таксама 89 рублёў 40 капеек эксперту Андрэю Чупрынскаму.

Рашэнне суда набыло моц. Цяпер Антон Матолька цягам трох гадоў можа абскардзіць прысуд у парадку нагляднай скаргі.

belsat.eu паводле Наша Ніва

Стужка навінаў