Аншлаг на паказе фільму, у здымках якога ўзяў удзел «Белсат» (Фотафакт)


Беларускі рэжысёр-дакументаліст Андрэй Куціла апублікаваў у «Фэйсбуку» здымак поўнай залы падчас прагляду фільму «Калі гэты вецер сціхне» на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў у Амстэрдаме (IDFA).[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Рэжысёр падключыўся да інтэрнэт-кампаніі падтрымання «Белсату», якая праходзіць пад хэштэгам #белсатжыві.

Паводле польскіх медыяў, МЗС Польшчы плануе на 2/3 скараціць фінансаванне нашага тэлеканалу. Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская–Гузы мяркуе, што гэта азначае закрыццё каналу.

Фільм «Калі гэты вецер сціхне», зняты пры ўдзеле «Белсату» рэжысёркаю Анеляй Астрыд Габрыель, на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў у Амстэрдаме (IDFA) назвалі найлепшай дакументальнай стужкай маладога творцы.

Гэта толькі адна з сёлетніх узнагародаў для прадукцыі «Белсату».

Стужка «Архімандрыт» Юрыя Каліны атрымала Гран-пры XI-га Міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно ў Тбілісі.

Фільм «Сярожа» Юрыя Каліны быў прадстаўлены ў катэгорыі дакументальных фільмаў і атрымаў трэцюю ўзнагароду на Фестывалі праваслаўнага кіно «Покров», які адбыўся ва Украіне. Гэтая ж стужка была прызнананая найлепшай прэмʼерай VII Міжнароднага кінафоруму ў Днепрапятроўску.

Рэпартаж «Пэндзлі замест аўтаматаў» Антося Цялежнікава атрымаў галоўную ўзнагароду ў катэгорыі «дакументальны фільм» на Фестывалі мастацтва факту (Торунь, Польшча 2016) – (Festiwal Sztuki Faktu, Toruń Polska 2016). Другую ўзнагароду ў гэтай жа катэгорыі атрымала дакументальная стужка «Балтыйскі покер. У што гуляе Пуцін», якая ўзнікла ў супрацы з нашым тэлеканалам.

Стужка «Аліса ў краіне вайны» рэжысёрак Алісы Каваленкі і Любові Дураковай атрымала галоўную ўзнагароду на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў у Мексіцы.  Фільм таксама атрымаў Гран-пры на Міжнародным фестывалі ў Марока.

Фільм «Амерыканка. All included» Віктара Корзуна атрымаў дыплом Міжнароднага кінафестывалю «Кранограф» 2016 у галоўнай конкурснай праграме (Кішынёў, Малдавія) – (IDFF Cronograf ).

На найбуйнейшым у Беларусі кінафестывалі «Лістапад» сёлета паказвалі фільмы, знятыя для «Белсату»: «25» Андрэя Куцілы, «Друя» Іллі Бажко, «200 000 абаротаў» Кацярыны Маркавец.

Летась найлепшым дакументальным фільмам у Нацыянальным конкурсе міжнароднага фестывалю «Лістапад» прызналі стужку «Госці», якую зняў адмыслова для «Белсату» рэжысёр Андрэй Куціла. Гэтым фільмам сёлета адкрывалі кінафестываль «Provinziale» ў Эберсвальдэ (Eberswalde).

Больш пра ўзнагароды для «Белсату» можна даведацца ТУТ.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў