Анісім будзе займацца культурай, Канапацкая – эканомікай, Улаховіч – экалогіяй


Сёння дэпутаты сфармавалі склад пастаянных камісіяў. Усяго ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6-га склікання 14 камісіяў.

У парламенце будуць працаваць пастаянныя камісіі па заканадаўстве, дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні, нацыянальнай бяспецы, эканамічнай палітыцы, бюджэце і фінансах, аграрнай палітыцы, экалогіі, правах чалавека і СМІ, адукацыі, культуры і навуцы, працы і сацыяльных пытаннях, ахове здароўя, фізкультуры, сямейнай і моладзевай палітыцы, па прамысловасці, транспарту і сувязі, па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву, міжнародных справах.

Спявачка Ірына Дарафеева, а таксама намеснік старшыні «Таварыства беларускай мовы» Алена Анісім увайшлі ў камісію па адукацыі, навуцы і культуры. Кіраваць імі будзе былы сенатар, вядомы гісторык Ігар Марзалюк. Ён адзіны са старшынь камісіяў прадстаўляў склад камісіяў на беларускай мове, паведамляе Радыё Свабода.

Дэпутат ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая будзе займацца эканамічнымі пытаннямі.

Экс-кандыдат у прэзідэнты і «казак» Мікалай Улаховіч увайшоў у камісію па экалогіі, прыродакарыстанні ды чарнобыльскай катастрофе.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары