Англічанка памыла білет, які выйграў у латарэю $ 47 млн


Жыхарка англійскага гораду Ўустэр заявіла, што выйграла 33 млн фунтаў (прыкладна $ 47 млн) у латарэі «Camelot», але білет выпадкова трапіў у пральную машыну.

Па словах жанчыны, выйгрышны білет быў у кішэні джынсаў, якія яна памыла.

Яна прадʼявіла рэшткі білета ў газетную краму «Ambleside News», дзе яна купіла білет. Гаспадар крамы паведаміў, што жанчына была вельмі засмучаная.

Рэшткі білета, паводле яго слоў, змясцілі ў пластыкавы пакет і адправілі арганізатарам латарэі «Camelot».

У кампаніі маюць пацвердзіць сапраўднасць білета. На ім захавалася выйгрышная камбінацыя лічбаў, але дата, серыйны нумар і штрых-код не чытаюцца.

Нядаўна жыхар Каліфорніі выйграў у латарэі рэкордную суму ў $ 1,5 млрд.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў