Ангела Мэркель: «Так, гэта акупацыя. 20 % Грузіі акупаваныя»


Канцлер Нямеччыны сустрэлася са студэнтамі Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Ангела Мэркель знаходзіцца ў Грузіі з афіцыйным візітам.

Студэнты некалькі разоў задавалі спадарыні канцлер пытанні пра акупацыю Грузіі. Спачатку Мэркель называла вынік расейска-грузінскай вайны «несправядлівасцю», але пасля пытання студэнта Канстанціна Шубітідзэ «здалася».

«Так, гэта акупацыя, акупаваная тэрыторыя. Гэта адказ канцлера. Я сказала, што гэта акупацыя, захопленая тэрыторыя, 20 адсоткаў, і нягледзячы на гэта, гэта застаецца велізарнай несправядлівасцю», – адказала Мэркель студэнту.

Канстанцін Шубітідзе пытаў, чаму Мэркель ужывае слова «несправядлівасць» замест слова «акупацыя».

Варта адзначыць, што Ангела Мэркель не выкарыстоўвала слова акупацыя і напярэдадні, падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Грузіі.

8 жніўня грузінская кампанія выпусціла прэзерватывы з выяваю Уладзіміра Пуціна адмыслова да 10-й гадавіны пачатку расейска-грузінскай вайны.

Глядзі таксама:

ЮВ, belsat.eu, паводле jam-news.net

Стужка навінаў