Ангела Меркель спытала ў Аляксандра Лукашэнкі, чаму ён не вызваляе палітвязняў


Пра гэта ў сваім «Facebook» напісаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Кулуарная размова канцлера Нямеччыны і кіраўніка Беларусі адбылася 11-12 лютага падчас сустрэчы «нармандскай чацвёркі».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Імаверна Анатоль Лябедзька даведаўся пра гэтую размову на рыжскім саміце «Усходняга партнёрства».

Цяпер у беларускіх турмах знаходзяцца тры палітвязні: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч і Мікалай Дзядок.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў