Ангела Мэркель незадаволеная рэалізацыяй мірнага плану на Данбасе


Сёння ў Мілане яна сустрэлася з Пятром Парашэнкам. Канцлер Нямеччыны раскрытыкавала рэалізацыю дзеянняў па ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны, адзначыўшы, што перадусім Расея мусіць спрыяць выкананню менскіх дамоўленасцяў, перадае агенцтва AFP.

Сустрэча Мэркель з Уладзімірам Пуціным мае адбыцца на саміце паўсотні краінаў Азіі і Еўропы 17 кастрычніка.

Яшчэ раней канцлер ФРГ адзначала, што чакае «шчырай размовы з Пуціным».

Пятро Парашэнка таксама заяўляў, што менскія дамоўленасці не прынеслі міру на Данбас.

Менскае пагадненне паміж Кіевам, Масквой і сепаратыстамі на ўсходзе Украіны мелася неадкладна спыніць агонь. Прарасейскія баевікі працягваюць парушаць перамір’е.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары