Анджэліка Борыс: Навука польскай мовы ў Беларусі дагэтуль палітычнае пытанне


Andżelika Borys

Пра сітуацыю нелегальнага Звязу Палякаў у Беларусі падчас адлігі на лініі Менск-Варшава распавядае яго кіраўніца.

Як беларуска-польская адліга, альбо адліга Захаду ў адносінах да Беларусі паўплывала на стаўленне да ЗПБ і да Вас асабіста. Вясной Вы трапілі пад прыцэл падатковай інспекцыі, якая запатрабавала вярнуць $ 6 тысяч нібыта неаплачаных падаткаў.

Акцыянернае таварыства «Палоніка» – фінансавае падтрыманне нелегальнага Звязу, якое нібыта мела падатковую запазычанасць – зліквідавалі больш чым два гады таму. Я і яшчэ двое іншых дзеячаў заснавалі акцыянернае таварыства – і мы атрымалі ліст, каб кожны з нас заплаціў па $ 6 тысяч. Я напісала тлумачальную ў падатковую інспекцыю пра тое, што акцыянернае таварыства легальна ліквідавалі і што неабходна правесці судовую працэдуру, каб зняпраўдзіць гэтае рашэнне, і з таго часу не атрымала адказу.

Чытайце таксама >>> З Анджэлікі Борыс хочуць спагнаць $ 6 тысяч нібыта неаплачаных падаткаў

То бок, справа можа вярнуцца?

Як і ўсё – можа нават дайсці да паўторнага судовага працэсу.

Як Вы ацэньваеце шанцы на легалізацыю непрызнанага ўладамі ЗПБ?

Гэта залежыць ад палітычнай волі беларускіх уладаў – калі ў іх ёсць палітычная воля зблізіцца з Захадам, то тут не павінна быць праблем. Аднак складана сказаць на колькі гэта рэальны паварот, ці проста бачнасць. Няма ніякіх перадумоў, вестак пра тое, што сітуацыя з нашым Звязам можа змяніцца.

Што вы думаеце наконт ідэі абʼяднання двух Звязаў: афіцыйнага і неафіцыйнага?

Гэтая ідэя зʼявілася падчас апошняй адлігі ў 2008-2010 гадах, калі нас таксама хацелі абʼяднаць любым коштам. Я лічу гэта вельмі дрэнная ідэя. У 2005 годзе, калі нашу арганізацыю раскалолі, нас шантажавалі, спрабавалі прымусіць членаў нашага ЗПБ падпісваць лаяльныя заявы. Навошта да гэтага вяртацца? Тады і цяпер мы змагаемся за тое, каб быць незалежнай арганізацыяй, якая рэальна прадстаўляе інтарэсы нацыянальнай меншасці. А так дойдзе да поўнага падпарадкавання ўсяго польскага руху беларускім уладам.

Навука польскай мовы ў Беларусі карыстаецца ўсё большай папулярнасцю – гэта датычыць дзяржаўных школ?

У сувязі з уступленнем у сілу закона аб Карце паляка ўсё больш грамадзянаў Беларусі вывучаюць польскую мову, аднак гэта датычыць у большай ступені камерцыйных курсаў. Я не бачу росту колькасці вучняў у дзяржаўнай сістэме. Урокі польскай замяняюцца факультатыўнымі заняткамі, ці кружкамі па інтарэсах. У выніку колькасць заняткаў скарачаецца з чатырох гадзін да адной на тыдзень. Навуку польскай мовы ўспрымаюць як палітычнае пытанне. Летась мы прынялі ўдзел у зборы подпісаў міністру адукацыі па пытанні адкрыцця новых класаў з польскай мовай. Гэта нічога не дало – да гэтага часу на настаўнікаў ціснуць – ім забараняюць браць удзелу ў майстар-класах, выездах у Польшчу.

Чаму гэта палітычнае пытанне?

Настаўнікаў польскай мовы ўспрымаюць як падазраваных. Яны павінны пісаць тлумачальныя і даваць справаздачы перад сваймі начальнікамі і супрацоўнікамі ідэалагічнага аддзелу, куды ездзілі на курсы ў Польшчу, што на іх адбывалася, нібыта там Бог ведае што павінна дзеяцца. Тым часам я тысячу разоў падкрэслівала, што мы не ствараем ніякай палітычнай партыі, не ўдзельнічалі ў ніводнай выбарчай кампаніі. Мы не падтрымлівалі ніводнага кандыдата падчас апошніх парламенцкіх выбараў. Мы выступаем за распаўсюджванне польскай мовы, і калі ціснулі на нашых актывістаў – мы паведамлялі пра гэта. Гэта наш абавязак – абараняць інтарэсы польскай нацыянальнай меншасці. А гэта ўспрымаюць як палітычную дзейнасць. І ў гэтым беларускія ўлады павінны змяніць падыход, а ці гэта адбудзецца – сумняваюся.

Гутарыў Якуб Бернат / ДР belsat.eu

 

 

O sytuacji nielegalnego Związku Polaków na Białorusi w czasie postępującego ocieplenia na linii Mińsk-Warszawa opowiada szefowa Rady Naczelnej Związku.

Jak ocieplenie białorusko-polskie, czy szerszej z Zachodem wpłynęło na stosunek władz do ZPB i pani. Na wiosnę trafiła Pani na celownik inspekcji podatkowej, która zażądała zwrotu 6 tys. dol. rzekomo niezapłaconego podatku.

Spółka Polonika – zaplecze finansowe nielegalnego Związku, która rzekomo miała podatkowe zaległości została zlikwidowana ponad dwa lata temu. Ja oraz dwójka innych działaczy byliśmy założycielami tej spółki – i otrzymaliśmy pismo, by każdy z nas zapłacił po 6 tys. dol. z tego tytułu. Napisałam wyjaśnienie do inspekcji podatkowej, że spółka została legalnie zlikwidowana i potrzebna jest procedura sądowa unieważniająca decyzję i od tej pory nie otrzymałam odpowiedzi.

Czytaj więcej>>>  Andżelika Borys musi zapłacić 6 tys. dolarów rzekomo zaległych podatków

Sprawa może więc wrócić?

– Jak wszystko – może nawet dojść do powtórnej procedury sądowej.

Jak pani ocenia szanse na zalegalizowanie nieuznawanego przez władzę ZPB?

– Zależy to od woli politycznej władz Białorusi – skoro mają wolę polityczną zbliżenia z Zachodem, to nie powinno być tu problemów. Jednak trudno powiedzieć na ile jest to realny zwrot, czy tylko gra pozorów. Nie ma jednak żadnych zapowiedzi, czy jaskółek, że sytuacja z naszym związkiem miałaby się zmienić.

Co Pani uważa o pomyśle zjednoczenia dwóch związków oficjalnego i nieoficjalnego?

Ten pomysł pojawił się w czasie ostatniego ocieplenia w latach 2008-10, gdy również chciano nas jednoczyć za wszelką cenę. Uważam to za bardzo szkodliwy pomysł. W 2005 r. gdy naszą organizację rozbito mieliśmy do czynienia z szantażem, próbami zmuszenia członków niezależnego ZPB do podpisywania lojalek. Po co do tego wracać? Wtedy i teraz  walczymy o bycie niezależną organizacją, która realnie reprezentuje interesy mniejszości. A tak dojdzie do podporządkowania całego ruchu polskiego białoruskiej władzy.

Nauka polskiego na Białorusi cieszy się większą  popularnością – czy dotyczy to szkół państwowych?

W wyniku wejścia w życie ustawy o Karcie Polaka coraz więcej obywateli Białorusi uczy się polskiego,  jednak dotyczy to jedynie kursów komercyjnych. Nie obserwuje się wzrostu ilości uczących w systemie państwowym. Lekcję polskiego są zamieniane na zajęcia fakultatywne, czy kółka zainteresowań. W efekcie ilość zajęć zmniejsza się z czterech godzin tygodniowo do jednej. Sprawa nauki języka polskiego jest traktowana jako sprawa polityczna. W zeszłym roku zaangażowaliśmy się w zbieranie podpisów do ministra edukacji w sprawie otwarcia nowych klas z językiem polskim. Nic to nie dało – nadal wywierana jest również presja dla nauczycieli – zakazuje im się brania udziału w szkoleniach, wyjazdach do Polski.

Dlaczego jest to sprawa polityczna?

Nauczyciele polskiego są traktowani jako podejrzani. Muszą się tłumaczyć i zdawać relacje przed przez swoimi szefami i pracownikami ds. ideologii dokąd pojechali na szkolenia do Polski, i co się w czasie nich odbywało, jakby Bóg wie co miało się tam dziać. Tymczasem tysiące razy podkreślałam, że nie tworzymy żadnej partii politycznej, nie angażowaliśmy się w żadną kampanię wyborczą. Nie wspieraliśmy żadnego kandydata podczas ostatnich wyborów parlamentarnych. Działamy na rzecz upowszechniania języka polskiego, i gdy występowała presja na naszych działaczy – nagłaśnialiśmy to. Jest to bowiem nasz obowiązek bronić interesów polskiej mniejszości. A jest to odbierane jako działalność polityczna.  I tu trzeba białoruskie władze powinny zmienić podejście, a czy tak będzie – wątpię.

Z Andżeliką Borys rozmawiał Jakub Biernat

Глядзі таксама
Каментары