Анджэй Дуда: Для мяне важна, каб місія, якую дагэтуль рэалізоўваў «Белсат», працягвалася


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда

Польскі прэзідэнт у інтэрвʼю выданню «Gazeta Polska Codziennie» пракаментаваў навіны пра абмежаванне дзейнасці нашага тэлеканалу.

Журналісты папрасілі Анджэя Дуду пракаментаваць абвешчаныя ў медыях планы польскага МЗС абмежаваць датацыі «Белсату» на 2/3. Кіраўніку Польшчы таксама працытавалі словы беларускай інтэлігенцыі і палітыкаў, якія вызначылі планы закрыцця «Белсату», як «трагедыю, якая дэмаралізуе».

«Гэтае рашэнне ёсць ударам па тых патрыётах Беларусі, якія абуджаюць нацыянальную і грамадзянскую свядомасць сваіх суайчыннікаў», – напісалі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі разам з палітыкамі ў лісце да польскіх уладаў.

Чытайце таксама >>> Польскія журналісты, навукоўцы і эксперты пішуць ліст у абарону «Белсату»

«Ці такога тыпу рух – падобны на добры жэст на адрас Аляксандра Лукашэнкі – гэта добрае рашэнне? Што за гэтым стаіць?» – запыталіся журналісты «Gazeta Polska Codziennie».

«Гэта рашэнне міністра замежных справаў, які праводзіць сваю аўтаномную палітыку. Не хацеў бы ўмешвацца ў ягоныя кампетэнцыі. Для мяне важна, каб місія, якую дагэтуль рэалізоўваў «Белсат», працягвалася. Міністр замежных справаў упэўнівае мяне, што гэта адбудзецца праз большую актывізацыю ў гэтым пытанні «TVP Polonia». Таксама спадзяюся, што кіраўнік польскай дыпламатыі развее асцярогі асяродкаў, звязаных з «Белсатам», – заявіў Анджэй Дуда.

НМ/JB, belsat.eu, паводле Prezydent.pl

Глядзі таксама
Каментары