Андрусь Горват збірае грошы на выданне кнігі


Публіцыст, які піша пра жыццё ў беларускай вёсцы, збіраецца выдаць кнігу «Радзіва Прудок».

Каб сабраць сродкі на выданне, калумніст Belsat.eu Андрусь Горват звярнуўся да неабыякавых, запрапанаваўшы падтрымаць краўндфандынгавую кампанію.

«Дзённік «Радзіва Прудок» я пісаў тры гады. Урыўкі друкаваліся ў газеце «Наша Ніва». Па версіі рэдакцыі, гэта быў самы чытаны тэкст на сайце за 2015 год. То, мабыць, напісаны ён не вельмі пагана», – піша Андрусь Горват.

Чытайце таксама >>> Андрусь Горват. Усе калонкі на belsat.eu

Наклад павінен скласці 300 асобнікаў (бюджэт праекту – 3000 рублёў). Для гэтага трэба, каб трыста чалавек скінуліся па 10 рублёў. Тыя, хто ахвяруюць свае грошы, пасля атрымаюць асобнік кнігі з подпісам аўтара. Калі сума не будзе сабраная, грошы будуць вернутыя назад.

Падтрымаць аўтара, пералічыўшы грошы, можна па спасылцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў