Андрусь Асмалоўскі, які ўзняў з асфальта сцяг на Дні Волі: Для нас гэта святы сімвал


Грамадскі актывіст і прадпрымальнік, які 25 сакавіка падчас затрыманняў на плошчы Якуба Коласа падняў з асфальту бел-чырвона-белы сцяг са словамі «Поднимаем флаг обратно», распавёў пра свой учынак і рашэнне ўзняць сцяг угару.

«Я не мог стрываць, што наш сцяг топчуць нейкія быкі ў міліцэйскай форме, якія душаць Беларусь, душаць народ. Я зрабіў сімвалічна. Сцяг мусіць узняцца. І ў прамым і ў пераносным сэнсе. Атмасфера была такая на мітынгу, што нічога не баяліся. Па-другое, самі амапаўцы выглядалі досыць смешна. Мне нават хацелася над імі пажартаваць крыху. Таму, шчыра кажучы, невыпадкова я гэта і па-расейску сказаў. У першую чаргу, гэта было скіравана да іх. Мая прамова. Гэта наш сапраўдны сцяг. Фактычна сімвалізуе пагоню. Якія б там легенды не прыдумлялі. Для нас гэта святы сімвал, пад якім нашыя продкі адстаялі краіну, якую мы маем сёння».

Мужчыну затрымалі каля аўтазаку, але ён пазбегнуў пакарання.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары