Андрэя Стрыжака знялі з цягніка ў Маладзечне, але адпусцілі


Актывіст дазваніўся жонцы. У яго цягам гадзіны даглядалі багаж, але пасля адпусцілі, паведаміла Яўгенія Стрыжак.

Пра затрыманне Андрэя Стрыжака ў сваім Facebook’у напісаў Барыс Гарэцкі.

Актывіст ехаў з Вільні ў Менск.

«Андрэя затрымалі на мяжы. У гэтыя хвіліны яго здымаюць з цягніка Вільня– Менск. Як і калі ён трапіць у ізалятар у Гомлі, я пакуль не ведаю. Upd: Затое цяпер я ведаю, што вышук абʼяўляюць не толькі па крымінальных справах, але і па адміністратыўных. Што касуе сам сэнс адміністратыўнай вытворчасці і ператварае яе ў крымінальны пераслед», – напісала ягоная жонка Яўгенія Стрыжак.

Андрэя Стрыжака здымаюць з цягніка. Фота Victoria Fedorova

Прафсаюзнага актывіста РЭП завочна асудзілі 17 сакавіка да 10 содняў за ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу», які нібыта адбыўся 21 лютага на прыступках будынку Гомельскага суду. У той дзень прайшоў першы суд «дармаеда» Аляксандра Сямёнава супраць неканстытуцыйнага дэкрэта № 3.

У студзеня РЭП ініцыяваў збор подпісаў супраць дармаедскага дэкрэту. У сакавіку Андрэй Стрыжак ініцыяваў збор грошай для арыштаваных за акцыі пратэсту.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары