Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка пакорліва пагадзіўся на ўмовы Расеі і папрасіў 10 дзён, каб знайсці грошы


Расейскі палітолаг мяркуе, што кіраўнік Беларусі вярнуўся з сустрэчы з Уладзімірам Пуціным з «пустымі кішэнямі».

«Лукашэнка папрасіў 10 дзён, каб знайсці грошы на вяртанне доўгу. Грошай у яго няма. Але ці заплаціць? У мінулым годзе ён тройчы абяцаў заплаціць, а яму казалі, што Расея разваліцца, маўляў, давайце пачакае і доўг спішацца», – каментуе нядаўнюю сустрэчу Суздальцаў.

Паводле палітолага, малочна-сырныя войны з Расеяй скончыліся для Беларусі самабічываннем.

«Беларуская прапаганда крычыць, што ўсё выдатна і пра доўг нічога не кажуць… Напрошваецца выснова, што гэтае пытанне адмыслова замоўчваецца, бо Лукашэнка нібыта топнуў ножкай і развязаў усе пытанні, або доўг зноў ніхто не аддасць», – разважае эксперт.

Сутнасць дамоўленасцяў дасягнутых 3 красавіка ў Пецярбурзе

Беларусь заплоціць $ 700 млн. пазыкі за газ, што назапасілася да сёння. Расея, у сваю чаргу, адновіць пастаўкі нафты ў нашую краіну да 24-ох мільёнаў тонаў у год. А таксама дасць зніжку на блакітнае паліва да канца 2019-га года.

Нагадаем, што бакі заяўлялі пра дамоўленасць яшчэ паўгода таму.

ЮВ, belsat.eu

 

Стужка навінаў