Андрэй Стрыжак будзе абскарджваць унясенне яго ў базу паглыбленага дагляду


Актывіст на свабодзе і падзяліўся ўражаннямі перажытых «прыгодаў» у Маладзечне. 

Андрэй Стрыжак не мае прэтэнзій да супрацоўнікаў мытні і памежнай службы, але будзе высвятляць, хто загадаў яго затрымаць і ўнесці ў базу паглыбленага дагляду.

«Мяркуючы па ўсім, улады выкарыстоўваюць ужо абкатаную на Леанідзе Судаленка і Васілю Палякове тактыку дробных перашкодаў. Іх таксама рэгулярна здымалі з цягнікоў і заглядвалі ў багаж і не толькі (у маім выпадку – толькі ў багаж)», – напісаў ён.

Андрэя Стрыжака затрымалі ўвечары 13 красавіка і знялі з цягніка Вільня-Менск.

Прафсаюзнага актывіста РЭП завочна асудзілі 17 сакавіка да 10 содняў за ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу», які нібыта адбыўся 21 лютага на прыступках будынку Гомельскага суду. У той дзень прайшоў першы суд «дармаеда» Аляксандра Сямёнава супраць неканстытуцыйнага дэкрэта № 3.

У студзеня РЭП ініцыяваў збор подпісаў супраць дармаедскага дэкрэту. У сакавіку Андрэй Стрыжак ініцыяваў збор грошай для арыштаваных за акцыі пратэсту.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў