Андрэй Пачобут: «Шмат словаў, але дзеянняў мала» – улады Беларусі не спяшаюцца легалізаваць Саюз палякаў


Андрэй Пачобут

Напярэдадні суботняга з’езду Саюзу палякаў Беларусі, журналіст і актывіст арганізацыі Андрэй Пачобут расказаў «Белсату» пра становішча польскай меншасці і праблемы ў вывучэнні польскай мовы.

Якая галоўная тэма Кангрэса палякаў у Беларусі, які пройдзе ў суботу?

Гэта справаздачна-выбарчы сход. Падсумаванне чатырохгадовага тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка і абранне новага склада ўправы, кіраўніка і галоўнай рады.

Улады Беларусі сцвярджаюць, што развязаць праблему непрызнаванага СПБ можна праз аб’яднанне яго з іншым Саюзам палякаў, які дэ-факта дзеіць пад эгідай уладаў. Вашае кіраўніцтва змушаюць да такога шляху?

Беларускія ўлады прасоўваюць гэты праект з 2005 года, распачаўшы ад арганізаванага пад ціскам КДБ так званага «Кангрэсу прымірэння». У ходзе яго частцы арганізацыі навязалі новы ўрад, прычым на падставе галасоў шматлікіх удзельнікаў, якія нават не былі палякамі. Гэта быў не раскол, а стварэнне новага саюзу з новым кіраўніцтвам, якое складалася з людзей, якія працавалі на спецслужбы. Новая структура таксама незаконна завалодала ўласнасцю СПБ. Мы гатовыя размаўляць з беларускімі ўладамі, каб вырашыць гэтую праблему, але не са спецслужбамі.

Пра абʼяднанне на сустрэчы са маршалкам польскага Сенату гаварыў старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Але «фармальна» беларускія ўлады нас ужо спалучылі падчас «зʼезду прымірэння», таму я не разумею, навошта працягваюць гэта абмяркоўваць? Тым часам, апошняя Рада СПБ пацвердзіла, што ніхто не будзе праводзіць ніякіх перамоваў з рэжымным Саюзам палякаў.

Адно з вострых пытання, гэта некалькі дзясяткаў Польскіх Дамоў у Беларусі, якія забралі ў непрызнанага Саюзу і перадалі «раскольнікам». Ёсць шанц вырашыць гэтую праблему?

Улады вельмі лёгка могуць гэта вырашыць – проста вярнуць маёмасць яго законным уласнікам – СПБ.

Што адбываецца з гэтымі дамамі?

Там вядуць бізнес – памяшканні здаюць у арэнду фірмам. Прыбытак з гэтага маюць людзі, прызначаныя беларускімі ўладамі. Па большай частцы, там не праводзіцца ніякіх адукацыйных альбо культурных імпрэзаў.

Ці прыезд старшыні Польскага Сенату Карчэўскага можа паспрыяць змене палітыкі Менску ў гэтым кірунку?

Я не ведаю, бо не ведаю падрабязнасцяў перамоваў. Сам маршалак на сустрэчы з беларускімі палякамі сказаў толькі, што з Лукашэнка і чыноўнікамі размаўлялі пра складаныя тэмы.

Навошта нядаўна стварылі Саюз настаўнікаў пры СПБ?

Пры Саюзе дзейнічае шэраг асацыяцый – ветэранаў, рэпрэсаваных, мастакоў. Гэта была ініцыятыва выкладчыкаў, якія хочуць лепш каардынаваць сваю працу. Ёсць таксама пытанне аб пашырэнні навучання польскай мовы ў Беларусі.

Ёсць шанц на паляпшэнне сітуацыі з польскай мовай у Беларусі, нягледзячы на тупіковую сітуацыю з двума саюзамі?

Гэта пытанне да ўлады, яка пакуль што эфектыўна абмяжоўвае магчымасць такой навукі. Пакуль што дыялог паміж Польшчай і Беларуссю не змяніў варожага стаўлення ўладаў нашай усходняй суседкі да вывучэння польскай мовы.

У чым праяўляецца варожасць?

Возьмем, напрыклад, польскую школу ў Горадні, што месціцца ў раёне «Дзевятоўка». Ужо другі год запар у першы клас не прымаюць усіх жадаючых. Гэта тлумачаць адсутнасцю месцаў. У той жа час у гэтым раёне гэта адзіная школа, дзе заняткі праводзяцца толькі ў адну змену. У іншых школах няма ніякіх праблем з прыняццем, бо колькасць першых класаў павялічваюць, а заняткі праводзяцца ў дзве змены. У выпадку польскай школы ўлады штучна змяншаюць колькасць першых класаў – да двух. Такое рашэнне прымаюць яшчэ да набору, на падставе адміністрацыйнага рашэння. У мінулым годзе, калі ўжо пачаўся актыўны дыялог паміж Польшчу і Беларуссю, ліквідавалі апошнюю польскую групу ў дзіцячым садку. Ужо няма ніводнага дзіцячага садка, дзе дзеці маглі б вывучаць сваю родную мову.

Як улады тлумачаць гэтыя абмежаванні?

Яны тлумачаць гэта адсутнасцю месцаў, калі можна арганізаваць заняткі ў другую змену.

Падчас візіту старшыня Сенату Карчэўскі даведаўся ад Мясніковіча, што праблемай таксама зʼяўляецца карта паляка, якую выдаюць у Беларусі.

Я не разумею чаму. Гэтая штучная праблема.

Пацяпленне ў польска-беларускіх стасунках можа палепшыць сітуацыю польскай меншасці ў Беларусі?

Цяпер мы бачым шмат слоў, але мала дзеянняў. Хопіць хаця б таго, што ўлады будуць выконваць унутранае заканадаўства ў стасунку да нацыянальных меншасцяў. На жаль, дагэтуль гэтага не робяць, парушаюць права на свабоду асацыяцыяў, парушаюць закон аб мовах і адукацыі.

Ці СПБ інфармуе польскія ўлады пра сітуацыю?

Польскія ўлады досыць добра ведаюць нашыя чаканні, таму яны павінны дакладна ведаць, пра што гаварыць з беларускімі ўладамі.

Размаўляў Якуб Бернат belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары