Андрэй Кабякоў: зоймемся развіццём сярэдняга і малога бізнесу


Прэмʼер-міністр заявіў, што беларуская эканоміка павінна прырасці за кошт сектараў, «якія дагэтуль не лічылі для сябе традыцыйнымі».

«Перадусім, гэта развіццё сярэдняга і малага бізнесу. Мяркуецца, што ўдзельная вага малога і сярэдняга бізнесу ў ВВП атрымае значны рост і перавысіць 32 %. У сувязі з гэтым у нас расстаўленыя прыярытэты. Першы прыярытэт – інвестыцыі. Другі – занятасць», – распавёў ён у інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір».

Паводле Кабякова, дзяржава цалкам выканала сацыяльныя абавязкі перад грамадзянамі.

«Я думаю, што ў гэтым пытанні ў нашых грамадзянаў няма сумненняў. Як бы там не казалі, што ў доларавым эквіваленце заробак паменшыўся, можа гэта сапраўды так. Але, тым не менш, рост рэальных даходаў, рост рэальнай заработнай платы забяспечаны. Рэальныя даходы ў параўнанні з 2010 годам выраслі на 32%. Рост заработнай платы, рэальнай заработнай платы з улікам інфляцыі на 41,5%. Ёсць аб’ектыўныя законы эканомікі, якія ашукаць немагчыма. Але ёсць і рэальныя вынікі. Я лічу, што яны станоўчыя. Дынаміка забяспечаная станоўчая».

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў