Андрэй Іларыёнаў: Партыя «крыві і бабла» панесла сурёзныя страты. Пуціна прыбяруць


«Пасля амаль двухтыднёвай жорсткай барацьбы пад дываном карціна поля бітвы, што адкрылася для грамадскасці вечарам учорашняга дня, амаль не пакідае сумневаў у яе выніках. Партыя «крыві і бабла» (у адпаведнасці з тэрміналогіяй А.Піанткоўскага – расейскі журналіст, заўв. belsat.eu) панесла цяжкія страты і адступае па ўсім фронце пад націскам партыі «вялікай крыві», – піша ў сваім ЖЖ Андрэй Іларыёнаў, былы дарадца Уладзімера Пуціна.

«Магчыма гісторыкі назавуць гэтыя падзеі змовай генералаў», каментуе Іларыёнаў прапажу кіраўніка Расеі.

У бліжэйшыя дні варта чакаць адстаўку прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева і прызначэнне на яго месца Сяргея Іванова (кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта РФ – belsat.eu). Дзярждуму ўзначаліць Сяргей Нарышкін (старшыня Дзярждумы РФ), які «забяспечыць правільнае галасаванне яе членаў», – дзеліцца развагамі Іларыёнаў.

Чытай таксама: Крэмль паказаў жывога Пуціна

Паводле былога дарадцы Пуціна, ў хуткім часе грамадскасць праінфармуюць пра стомленасць нацыянальнага лідара, які павінен сысці на заслужаны адпачынак.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары