Андрэй Фомачкін, які нёс расейскі сцяг на Паралімпіядзе, узначаліў «Раўбічы»


Новым кіраўніком спарткомплексу «Раўбічы» стаў Андрэй Фомачкін – беларускі чыноўнік, які набыў сусветную вядомасць пасля таго, як на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у 2016 годзе пранёс расейскі сцяг. Раней ён узначальваў аддзел зімніх відаў спорту ва ўпраўленні нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму.

Спорткомплекс «Раўбічы» доўгі час узначальваў Андрэй Асташэвіч – форвард хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі, якога ў траўні абралі першым віцэ-прэзідэнтам Нацыяльнага алімпійскага камітэту (прэзідэнт НАК – Аляксандр Лукашэнка).

Учынак Фомачкіна на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у свой час ухваліў асабіста Лукашэнка. У Расеі імем беларускага функцыянера збіраліся назваць новы стадыён у Новасібірскай вобласці, яму падарылі кватэру ў Маскве. Пасля скандалу са сцягам Фомачкіна пазбавілі акрэдытацыі, хаця Мінспорту заяўляла, што рашэнне аб расейскім сцягу прымала ўся каманда.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Глядзі таксама
Каментары