Старшынёй грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» стаў Андрэй Дзмітрыеў. Яго абранне адбылося на рэспубліканскім сходзе актыву арганізацыі 28 траўня ў Менску. Галасаванне было безальтэрнатыўным.
Раней Дзмітрыеў займаў у кампаніі пасаду намесніка старшыні. Папярэдні лідар «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў у пачатку красавіка абвясціў пра свой сыход з апазіцыі ў сувязі з безвыніковымі двухгадовымі перамовамі па вылучэнні адзінага дэмакратычнага кандыдата і вызначэнні сумеснай праграмы на прэзідэнцкія выбары 2015 г.
Выйшаўшы з «Гавары праўду», Някляеў узначаліў аргкамітэт па стварэнні грамадскага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі».
Чытайце таксама >>> Уладзімір Някляеў «вярбуе» Уладзіміра Мацкевіча ў аналітычную групу новастворанага руху
ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by