Андрэй Дзмітрыеў: Мы адмежаваліся ад рашэнняў апазіцыі, якія не даюць выніку


Кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч адмовілася ад удзелу ў перадачы «Размова Калінкінай», не адважыўшыся адказаць на вострыя пытанні пра бягучыя выбары і сваю ролю ў іх.

Замест яе прыйшоў кіраўнік выбарчага штаба Андрэй Дзмітрыеў.

Што ён адчувае, калі яго называюць лялькаводам? Ці будзе каманда Караткевіч заклікаць выбарцаў да Плошчы і чаму выступае супраць байкоту? На які вынік разлічвае? На чым грунтуецца спадзеў Дзмітрыева на тое, што беларусы прыйдуць на выбары з «дулінай у кішэні» для Лукашэнкі?

«Па Плошчы ў мяне няма нейкага аднаго меркавання. Мы будзем арыентавацца па сітуацыі, бо найперш змянілася сітуацыя ў краіне. Зараз у нас шалёны сусед, і мы не можам сказаць, ці ён скарыстаецца тым, што людзі выйдуць ці не. І пасля мы не будзем кусаць акрываўленыя локці і казаць, так, мы не падумалі. Пры гэтым як дэмакрат я лічу, што людзі маюць права на мірны пратэст. Але як знайсці баланс паміж гэтай пагрозай для людзей і краіны, і тым, што людзі маюць права на мірны пратэс, мы пакуль не ведаем».

Глядзіце «Размову Калінкінай».

Стужка навінаў