Андрэй Бяляўскі: Cуд за адзін патрон – гэта абсурд


Экс-фігурант «справы патрыётаў» Андрэй Бяляўскі распавёў «Белсату», што не задаволены рашэннем суда Ленінскага раёну Менску, які прысудзіў яго да 1 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за захоўванне патрону.

«Зладзілі суд праз адзін патрон – гэта абсурд. Проста вырашылі пакараць на фоне папярэдняй справы, каб хоць нейкую зачэпку прадэманстраваць. Вось і пакаралі», – адзначыў ён.

Бяляўскі назваў прысуд несправядлівым і неадэкватным, ён збіраецца яго абскарджваць.

Яшчэ адзін экс-фігурант «справы патрыётаў» Міраслаў Лазоўскі нагадаў, што ў Бяляўскага не было намеру выкарыстоўваць гэты патрон.

«Ён знайшоў яго ў аўтамабілі, які набыў, і кінуў у шуфляду ў якасці сувеніра. Не самы разумны крок, але… Вось, здаецца, невялічкае глупства, а скончылася зусім не весела», – канстатуе ён.

 

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары