Андрэа Рыгоні: «Шчыльная супраца з Еўропаю – у інтарэсах самой Беларусі»


Гэта не першы візіт еўрапейскага дыпламата ў Беларусь. Гэтым разам спецдакладчык сустрэўся з уладай і апазіцыяй. Адмысловы спавяшчальнік Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы даў эксклюзіўнае інтэрвю «Белсату».

«Белсат»: Навошта вы прыехалі?

– Праверыць магчымасці і верагоднасці патэнцыялаў узнаўлення дыялогу з беларускімі ўладамі.

«Белсат»: Беларускія ўлады да гэтага часу не хочуць адмяняць смяротнае пакаранне. Наколькі прынцыпова на гэтае пытанне глядзіць Рада Еўропы?

– Апошняя рэзалюцыя Рады Еўропы казала менавіта пра гэта. Павінен быць хаця б нейкі фармальны дакумент, хай ён будзе абмежаваны ў часе, але мараторый на смяротнае пакаранне.

«Белсат»: Вы былі ў Беларусі ў 2006 годзе і тады выступалі за тое, каб уключыць Беларусь у Раду Еўропы. Ці змянілася Ваша пазіцыя?

– Самае станоўчае жаданне праверыць, якія ёсць магчымасці, і каб на падставе гэтых магчымасцяў наладзіць больш шчыльную супрацу, галоўнае ісці ў адным кірунку. Павінна быць супольнае жаданне гэтага дамагчыся, таму што калі нехта ўвесь час кажа не, то вынікаў быць не можа. Павінны быць і гатовасць з аднаго боку і жаданне з другога. Гэта ўваходзіць у інтарэсы Беларусі, а галоўнае беларусаў. Што такое быць членамі Рады Еўропы? Напрыклад, мець доступ да ўсёй судовай еўрапейскай сістэмы. Тое, чаго цяпер беларускі народ не мае.

Стужка навінаў