Анатомія беларускага жлобства: найлепшыя twitt’ы пра адкрыццё «Burger King» у Менску


9 ліпеня ў раёне Каменная Горка ў Менску адкрыўся першы ў Беларусі рэстаран «Burger King».

Каля дзвярэй патэнцыйнага канкурэнта «Mcdonalds» выстраілася велізарная чарга. Некаторыя аматары фаст-фуду прыйшлі са сваёй тарай. Справа ў тым, што ў рэстаранах «Burger King», набыўшы стаканчык, кліенты могуць выпіць неабмежаваную колькасць напояў. Чым і скарысталіся некаторыя з менчукоў.

Такія паводзіны сталі прадметам крытыкі і кпінаў над жыхарамі сталіцы. Карыстальнікі сацсетак акрэслілі такую вынаходлівасць як: «калхознасць», «жлобства» і «дзікунства».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў