Анатолю Шумчанку адмовілі распачаць справу аб апаганьванні аўтамабіля ягонай жонкі надпісам «ЛНР сіла»


Пра гэта лідар прадпрымальніцкага руху «Перспектыва» напісаў у Facebook.

У адказе з Маскоўскага РУУС напісана, што ў ходзе праверкі выявіць асобу, якая зрабіла надпіс, немагчыма. У пастанаўленні адзначаецца, што пашкоджанняў аўта не мела. З гэтай нагоды няма падставаў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, падкрэсліваюць у рапарце.

Аднак паведамляецца, што пры выяўленні вінаватага міліцыя разгледзяць пытанне аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства.

Анатоль Шумчанка мае намер скласці скаргу ў пракуратуру.

Паводле прадпрымальніка, у сваёй заяве ён указаў імя асобы, якая магла ўдзельнічаць у правакацыі. Аляксей Галавін, мясцовы жыхар, прапагандуе «русский мир» і падтрымлівае вайну на Данбасе. У справаздачы Следчы камітэт пазначыў «адпрацаваць» яго, але гэтага не зрабілі.

«Выснова – альбо гэта ўзровень нашай міліцыі, альбо гэта свядомыя дзеянні па прыкрыцці чалавека, які магчыма можа быць датычны да правапарушэння», – напісаў Шумчанка.

10 лютага невядомыя апаганілі сямейнае аўта лідара прадпрымальніцкага руху Анатоля Шумчанкі надпісам «ЛНР – сіла», а пад шчоткі лабавога шкла падклалі ксеракопіі долараў. Актывіст не сумняецца, што інцыдэнт – палітычна матываваны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў