Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за акцыю ля будынку КДБ


[/vc_column_text][vc_column_text]Лідара АГП пакаралі за акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёну Менску Анатолю Лябедзьку прызначылі штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1050 рублёў альбо $ 535). Рашэнне выносіла суддзя Алена Шабуня.

zrzut-ekranu-2016-11-28-o-10-13-47

Суддзя Алена Шабуня прызначае штраф

Відэасюжэт «Белсату» пра святкаванне 7 лістапада ў Беларусі

Акцыя, якая адбылася 7 лістапада, зацікавіла не толькі Міністэрства ўнутраных справаў, але і Міністэрства юстыцыі. З гэтага ведамства Анатоль Лябедзька атрымаў ліст, у якім ад яго патрабуюць тлумачэнні наконт «несанкцыяванага масавага мерапрыемства».

«Там альбо да гэтага часу правяць камуністы, альбо ім проста няма чым заняцца», – так Анатоль Лябедзька ў «Facebook’у» пракаментаваў ліст з Мінюсту.

На акцыю 7 лістапада ля будынку КДБ у Менску, на якой ушаноўвалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, прыйшло каля 20 асобаў. На ўсіх іх міліцыянты склалі пратаколы.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Анатоля Лябедзькі[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў