Анатоль Васэрман: «Аляксандр Рыгоравіч разумее, што заігрыванне з Захадам яму не дапаможа»


Расейскі публіцыст і палітычны кансультант патлумачыў, дзе ў беларуска-расейскіх адносінах «сабака зарыты».

Эпатажны адэсіт і шматразовы пераможца інтэлектуальных гульняў прыгадаў кіраўніку Беларусі, што яго былы сябар Муамар Кадафі (лівійскі дыктатар – заўв. рэд. belsat.eu) дрэнна скончыў, нягледзячы на тое, што «фінансаваў выбарчую кампанію Сарказі» (экс-прэзідэнт Францыі – заўв. рэд.) і «забяспечваў нафтай усю Паўднёвую Еўропу».

На думку Анатоля Васэрмана Аляксандр Лукашэнка гэта разумее і робіць крокі ў заходнім напрамку, не таму што варожа настаўлены да «адзінства двух народаў», а толькі з мэтай дабіцца справядлівасці ў эканамічных стасунках з Расеяй.

«Усе яго рэзкія заявы на адрас Расейскай Федэрацыі па сутнасці зводзяцца да адной формулы: калі мы сапраўды з’яўляемся часткай адзінай эканамічнай прасторы, то правілы тут павінны быць сіметрычныя. Калі «Газпром» патрабуе ад Беларусі разлікаў у доларах, тады і Беларусь можа патрабаваць ад Расеі валюту за свае тавары», – заўважае Анатоль Васэрман.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў