Анатоль Лябедзька выкрыў праслушку ў кавярні, дзе меў сустрэчу са Статкевічам і Някляевым


Старшыня АГП прыйшоў на сустрэчу з Мікалаем Статкевічам і Уладзімірам Някляевым і знайшоў на месцы прыладу для праслухоўвання.

«Колькі вы грошай высмакталі з бюджэту, дзясяткі мільёнаў долараў, а арганізаваць праслухоўванне не ў стане! Сёння дамовіліся наконт сустрэчы з Уладзімірам Някляевым і Мікалаем Статкевічам. Па тэлефоне. «На старым месцы», без азначэння каардынатаў і назвы. Прыйшоў за 10 хвілінаў да пачатку сустрэчы. Толькі сеў, зазірнуў бармен, адразу ж з’явілася афіцыянтка, узяла са стала сурвэтніцу і замяніла на іншую. Звярнуў увагу, што яны адрозніваюцца. Пачаў круціць у руках, і раптам ніжняя частка пайшла па нябачнай разьбе», – напісаў у Facebook Анатоль Лябедзька пасля наведвання менскай кавярні “Салодкі фальварак”.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]У сурвэтніцы Анатоль Лябедзька знайшоў прыладу, якая, на меркаванне палітыка, прызначаецца для праслухоўвання.

«Неяк дзіўна сябе паводзяць апрычнікі чалавека, за якога нібыта прагаласавалі больш за 80 % выбарнікаў», – падсумоўвае Анатоль Лябедзька.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў