Анатоль Лябедзька: «Іпэшнікі – пчолы, чыноўнікі – трутні»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbmpPOEZBc2JpV1klMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У сусветным рэйтынгу «Transparency International» Беларусь – на 107-м месцы з 168-мі. Летась мы былі на 119-м. Пра што сведчыць гэты прагрэс? Каментуе Анатоль Лябедзька.[/vc_column_text][vc_single_image image=”96450″ img_size=”large”][vc_column_text]Мы ўсцяж не набліжаемся да лідараў рэйтынгу, Даніі і Швецыі, якія перамаглі праблему карупцыі. Для плёну ў барацьбе з карупцыяй патрэбныя сістэмныя рэформы: эканамічная, палітычная, сістэмы кіравання.

Найбольш карумпаваныя галіны ў нас – нафтаперапрацоўка, сельская гаспадарка і будаўніцтва.

Праблема Беларусі – не ў законах, а іх рэалізацыі. У Канстытуцыі ёсць добрыя артыкулы, але што з гэтага звычайнаму грамадзяніну? Яны напісаныя на паперы, а папера ўсё сцерпіць.

Ахвярамі карупцыі нядаўна сталі, напрыклад, індывідуальныя прадпрымальнікі. Яны – пчолы, якія даюць той самы мёд, пра які кажа Лукашэнка. А чыноўнікі – трутні, якія ў лепшым выпадку гэты мёд проста з’ядаюць. А прэзідэнт у гэтым канфлікце стаў на бок дзяржаўных манаполіяў, якім стварае нейкія прэферэнцыі. Індывідуальныя прадпрымальнікі выціскаюцца з рынку.

Што тычыцца нашага «прагрэсу» – мы дзе былі, там і засталіся, побач з Афрыкай і Лацінскай Амерыкай.

Стужка навінаў