Анатоль Лябедзька: Фактычна адстаўкі ўраду не было, быў абмен кабінетамі


Лідар АГП разважае пра беларускі эканамічны цуд, які ўжо ляснуўся, і ставіць пытанне рубам перад кіраўніком Беларусі.

«Аляксандр Лукашэнка мусіць несці персанальную адказнасць за той фінансавы калапс, які мы сёння назіраем», – так лічыць лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

На яго думку, апошнія змены ва ўрадзе і Нацбанку адбыліся ў фармаце «адной лаўкі запасных», і гэта «фактычна азначае, што адстаўкі ўраду не было».

Палітык не чакае ніякіх пераменаў, звязаных з новым урадам і з новым кіраўніцтвам Нацбанку. Як мяркуе Анатоль Лябедзька, дзеючы старшыня Нацбанку Павел Калавур мог бы быць добрым архітэктарам фінансавых рэформаў, калі б на свабодных выбарах перамагла АГП. Але ў выпадку, калі ён застаецца верным стратэгічнаму курсу Аляксандра Лукашэнкі, нічога не будзе.

Каментар Анатоля Лябедзькі прагучаў у праграме «Эксперт», паглядзець якую цалкам можна па спасылцы.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары