Анархісты ўзялі на сябе адказнасць за падпал падаткавай


(абноўлена)

Прадстаўнікі анархістскага руху узялі на сябе адказнасць за сімвалічную
атаку 24 сакавіка 2017 году будынку Інспекцыі Міністэрства па падатках і
зборах РБ па Гомельскім раёне ў Гомлі па вуліцы Герцэна, 42.

«У акно кабінета другога паверха мы кінулі дзве бутэлькі з запальнай
сумессю. У момант нападу разам з намі духоўна былі сотні тысяч людзей па
ўсёй краіне і за яе межамі. Гэтая энергія надавала нам вялізную сілу і
правату».

Анархісты заявілі, што для іх не было прынцыповым нападаць канкрэтна на гэты будынак.

«Падышла б і любая іншая інспекцыя: абласная, гарадская, раённая –
не важна. Кожная з іх заслужыла народнай помсты».

Падаткавая Гомлю пасля закіду кактэйля Молатава

Прадстаўнікі анархічнага руху ў сваёй заяве сцвярджаюць, што міністэрствы, інспекцыі, АУС, УКДБ і іншыя ведамствы антынароднага толку заслугоўваюць больш разбуральных уздзеянняў.

«Міліцыянты і гэбісты не ўсемагутныя. Гэта даказваюць усе начныя атакі анархістаў.
Добра спланаваныя напады на дзяржустановы праходзяць без затрыманняў.
Заўсёды анархісты спакойна раствараліся ў глыбіні ночы. Калі вы раней не былі
засвечаныя як «экстрэміст», то вас ніхто не западозрыць».

Напрыканцы сваёй заявы анархісты, якіх мала хто ведае ў твары, разалююць:

«Мы салідарныя з усімі рэпрэсаванымі! Свабоду ўсім затрыманым! Далоў лукашэнкаўскую банду! Далоў дармаедаў-чыноўнікаўСамаарганізуйцеся на барацьбу!»

24 сакавіка Следчы камітэт Гомлю апублікаваў фотаздымкі з месца падпалу будынку падатковай інспекцыі ў Гомлі. Заведзеная крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам. Санкцыя прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары