Анархістам, што «аб’явілі ў вышук» менскага суддзю, пагражае да трох гадоў абмежавання волі


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па «факце абразы» Андрэя Камушкіна. Раней ен прызначыў анархістам 65 сутак арышту. У студзені дом суддзі абляпілі ўлёткамі пра тое, што «суддзя аб’яўлены ў вышук за вынясенне несправядлівых прысудаў». Пра гэта паведаміў праваабаронцы цэнтр «Вясна».

Справа заведзеная па артыкуле 391 КК (абраза суддзі або народнага засядацеля). Артыкул прадугледжвае штраф, папраўчыя работы да двух гадоў, арышт ад трох да шасці месяцаў або абмежаванне волі да трох гадоў.

Увечары 29 студзеня анархісты правялі акцыі салідарнасці з арыштаванымі паплечнікамі. Адна з іх прайшла ў двары дому, дзе жыве суддзя Андрэй Камушкін. Гэты суддзя раней прызначыў анархістам у агульнай колькасці 65 сутак арышту.

Як паведамляў сайт беларускіх анархістаў, дом суддзі быў абвешаны ўлёткамі пра тое, што ён аб’яўлены ў вышук «за вынясенне несправядлівых прысудаў і прыцягненне ў якасці абвінавачанага заведама невінаватага».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у якасці сведкі па гэтай справе быў дапытаны малады чалавек, другога выклікалі на допыт па тэлефоне.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Стэнаграма аднаго з апошніх судовых паседжанняў Андрэя Камушкіна. Крыніца: minsknews.by

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

ЮВ, паводле БелаПАН, nn.by, revbel.org

Стужка навінаў