Ананімныя міліцыянеры і суд за 4,5 хвіліны. Як гэта – быць «палітычным»?


Праваабарончы цэнтр «Вясна» зладзіў анкетаванне асобаў, якіх затрымлівалі паводле палітычных матываў і падрыхтаваў інфаграфіку: як затрымліваюць, судзяць і саджаюць «палітычных».

Цягам 2014 года праваабаронцы зафіксавалі 104 факты змяшчэння пад арышт паводле палітычных матываў. У даследаванні ўзялі ўдзел 40 «палітычных», што адказвалі на 95 пытанняў анкеты.

Арышт: міліцыянты-ананімы і лаянка

На пытанне «Ці прадставіліся асобы, якія ажыццяўлялі затрыманне?» большасць апытаных адказала адмоўна (25 з 40 – 62 %), у 7 выпадках супрацоўнікі міліцыі прадявілі дакументы, у 8 – прадставіліся толькі вусна. У 27 % выпадках пры затрыманні выкарыстоўвалі фізічную сілу.

Міліцыянты таксама не заўсёды тлумачылі прычыны затрымання, хоць да гэтага іх абавязвае заканадаўства. Больш за тое, ніводнаму рэспандэнту не тлумачылі іх правы і абавязкі падчас затрымання, у рэдкіх выпадках – толькі ў аддзяленні міліцыі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У пастарунках на «палітычных» складаюць адміністрацыйныя пратаколы, звычайна нават больш за адзін на кожнага. Самыя «папулярныя» артыкулы – «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне службовым асобам» (35 %). На другім месцы – пратаколы толькі за дробнае хуліганства (12 – 30%), у 9 выпадках (22,5%) – пратаколы за несанкцыянаваныя сходы.

У большасці выпадкаў пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца паведаміць родным пра месцазнаходжанне асобаў: у 22 адказах (55%) супрацоўнікі міліцыі адмовіліся паведаміць родным па просьбе затрыманых пра іх статус, у 9 выпадах далі магчымасць паведаміць і толькі ў 2 зрабілі гэта самі. На пытанне «Ці забяспечвалі своечасовае харчаванне да адбыцця пакарання?» толькі 12 чалавек адказалі станоўча (30%).

Адносна абыходжання з боку міліцыянтаў міліцыі толькі ў 9 анкетах (23%) было адзначанае ветлівае і культурнае стаўленне, у астатніх адзначалі лаянку і прыдзіркі.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Суд «без фармальнасцяў»

Паводле інфармацыі ў анкетах, працягласць судовага разгляду дадзеных адміністратыўных справаў складала ад 5 хвілінаў да 4.5 гадзінаў. Толькі 4 адказы (10 %) сведчаць пра дакладнае тлумачэнне правоў асобы пры судовым разглядзе справы, у астатніх выпадках суддзя пералічыў нумары артыкулаў (11 адказаў – 27%), пералічыў каталог правоў (18 адказаў – 45 %), у 7 выпадках (18 %) правы не патлумачылі зусім.

Амаль палова затрыманых (19 – 47,5%) мелі абаронцу ў судовым паседжанні. Пры гэтым у большасці справаў (31 – 77%) у якасці сведак выступалі міліцыянты.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Ізалятар: без вентыляцыі, прыбіральні без дзвярэй

З апісання ўмоваў у камерах вынікае, што ў найбольшай колькасці камераў адсутнічала вентыляцыя (57,5 %). Адносна санітарнага стану камеры ў анкетах большасць апытаных адзначыла «нездавальняльны» (бо «мошкі, цвіль, кепская вентыляцыя, адсутнасць дзвярэй у санвузле» і інш.) – 26 адказаў (65%). У 8 анкетах (20 %) санітарны стан ацэньваецца як «добры».

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

У 26 адказах (65 %) сцвярджалася, што было недастатковае асвятленне (не працавалі лямпачкі, у камеры мала дзённага святла).

Толькі ў 52,5 % апытаных вызваленне адбылося своечасова, калі ў 23 % выпадкаў затрыманых дадаткова вывозілі ў аддзяленні міліцыі.

Падрыхтаваў Зміцер Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў