Ананіч – тэлепузік Цінкі-Ўінкі. Чарговы стрыт-арт ад мастакоў у Менску


Налепка з міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч знаходзіцца ў раёне Інстытуту журналістыкі БДУ.

«Гэта я спрабую закрыць СМІ, дзе вы чытаеце навіны», – гэткімі словамі суправаджаецца выява Ананіч у выглядзе фіялетавага тэлепузіка.

Першым тэлепузікам на вуліцах сталіцы стаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Раней героямі малюнкаў невядомых вулічных мастакоў былі іншыя чыноўнікі: старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, колішняя міністар працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, кіраўнік менскага АМАПу Дзмітрый Балаба, начальніка МУС Ігар Еўсееў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў