Аналітыкі: рызыка глабальнай рэцэсіі высокая і ўвесь час расце


Запавольванне тэмпаў росту кітайскай эканомікі можа адбіцца на ўсім астатнім свеце.

Аналітыкі карпарацыі «Citigroup» б’юць трывогу. Іх непакоіць рызыка глабальнай рэцэсіі, якая працягвае расці. На думку аналітыкаў, глабальны эканамічны рост сёння няпэўны. Пасля 2-3 гадоў адноснага спакою існуе высокая рызыка, што сусветная эканоміка запаволіцца і пачне скарачацца.

Галоўным аргументам такога тэзіса з’яўляецца Кітай, у якім штомесяц усплываюць дадзеныя наконт меншага росту ВУП у параўнанні з тым, што планаваўся.

«У доўгай перспектыве сусветная эканоміка адчуе запавольванне ў Кітаі, а таксама празмерныя запазычанасці ў шмат якіх краінах і сектарах», – мяркуюць аналітыкі «Citigroup».

Яны дадаюць, што дадатковай рызыкай з’яўляецца і геапалітычная няпэўнасць.

Паводле аналітыкаў «Citigroup», сусветная эканоміка будзе развівацца з тэмпам росту 2,5 %, а не 2,7 %. Але і гэтыя лічбы могуць аказацца неактуальнымі, калі аслабленне ў Кітаі моцна адабецца на гаспадарках іншых краінаў.

НМ, belsat.eu, паводле Bloomberg, cnbc.com, tvn24bis.pl

Стужка навінаў