Аналітык патлумачыў, чаму Літве выгадна прымаць беларусаў ды ўкраінцаў


Літва сутыкнулася з дэмаграфічнымі праблемамі. Фінансавы аналітык Рымантас Рудзскім прапануе магчымае рашэнне.

Выданне «Delfi» у сваім артыкуле апісвае скарачэнне колькасці жыхароў Літвы. У сувязі з гэтым у хуткай будучыні можа ўзнікнуць шэраг праблем.

Па-першае, можа падаражэць утрыманне інфраструктуры. Напрыклад, шаўляйскій цэнтральны водаправод разлічаны на абслугоўванне 150 тыс. жыхароў, калі іх застанецца 50 тыс., то вада падаражэе, тое самае будзе і з ацяпленнем.

Другая праблема – неабходнасць знаходзіць грошы на выплату пенсіяў пры скарачэнні працоўнага насельніцтва.

Фінансавы аналітык Рымантас Рудзскіс упэўнены, што ў такой сітуацыі Літва будзе вымушаная «упусціць людзей з іншых краінаў». А для гэтага трэба больш гібка выдаваць дазволы на пражыванне ў Літве замежнікаў.

«Усе прапановы трэба абмяркоўваць, важна не пераступіць рысу, каб чужынцы ня хлынулі масава, і не зрабілі б жыццё непрыемным для мясцовых жыхароў. Пэўную колькасць людзей можна ўпусціць пры ўмове, што іх могуць выслаць з краіны, калі яны не выконваюць законы і г.д. Важна таксама, каб прыезджыя былі з блізкіх паводле культурных традыцыяў краінаў, скажам, украінцы, беларусы, у іх падобны менталітэт, яны не створаць праблем », – адзначыў Руздкіс.

На ягоную думку, літоўскія рэгіёны пусцеюць ужо цяпер, а таму трэба нешта рабіць:

«Я нядаўна ездзіў у Ігналіну, у мяне сэрца сціснулася – такі прыгожы гарадок, прырода, усё ёсць, а жыхароў – у два разы менш, чым 20-30 гадоў таму. Ужо лепш хай там украінцы жывуць, чым усё разваліцца».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары